Беларуская Служба

Продаж калію Беларуссю абваліўся 

16.06.2025 13:13
У сусветным гандлі каліем доля Беларусі з 2021 да 2024 год скарацілася з 9 % да 6 %. Што датычыць фізічных аб’ёмаў продажаў Беларуссю, то яны скараціліся з 5,1 млн да 4 млн тонаў, або на 21,6 %.
 .  .
Калійныя ўгнаенні. Ілюстрацыйны здымак.фота: Pixabay.com/CatKosianok

Пасля ўвядзення праз палітыку Аляксандра Лукашэнкі заходніх санкцыяў у дачыненні калійных угнаенняў з Беларусі доля краіны ў іх гандлі істотна скарацілася. Упалі і фізічныя аб’ёмы продажу, сведчаць звесткі харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, паведамляе тэлеканала belsat.eu.

У сусветным гандлі каліем доля Беларусі з 2021 да 2024 год скарацілася з 9 % да 6 %. Што датычыць фізічных аб’ёмаў продажаў Беларуссю, то яны скараціліся з 5,1 млн да 4 млн тонаў, або на 21,6 %.

Эксперты адзначаюць, што цэны на калій заставаліся дастаткова стабільнымі за кошт паляпшэння паставак з Беларусі і Лаосу. Але мыты ЕС на беларускія ўгнаенні, якія маюць набыць моц з 1 ліпеня, працягнуць уплываць як на рызыкі паставак, гэтак і на цэнавыя рызыкі ў будучыні. Мяркуецца, што цэны будуць расці.

Нагадаем, што ўпалі не толькі фізічныя аб’ёмы продажу калійных угнаенняў, але і прыбыткі ад іх. 4 лістапада 2024 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што цяпер айчынныя калійныя ўгнаенні прадаюцца «за бясцэнак, амаль за сабекошт, а то і ніжэй часам».

эж