Беларуская Служба

Арганізатары конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» запусцілі чытацкае галасаванне

16.06.2025 15:43
Журы конкурсу «Шуфлядкі» вызначылася з кароткім спісам: у ім 11 твораў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: pixabay.com/Kranich17

Журы конкурсу «Шуфлядкі» вызначылася з кароткім спісам: у ім 11 твораў. Арганізатары конкурсу  запусцілі чытацкае галасаванне. Каб прыняць у ім удзел, трэба прачытаць урыўкі твораў і запоўніць форму галасавання да 22 чэрвеня, піша партал reform.org

У кожнай намінацыі можна прагаласаваць толькі за 1 твор. Галасаваць можна па любой колькасці намінацый.

Рукапісы «ананімізаваныя», на этапах доўгага і кароткага спісаў не публікуюцца імёны аўтараў.

У гэтым годзе чытачы могуць паспрыяць выданню кніг у дзвюх намінацыях: «Дзіцячая і падлеткавая кніга» і «Масавыя жанры» . Па рашэнні Аргкамітэта чытацкае галасаванне ў намінацыі «Нон-фікшн» не праводзіцца.

Імёны пераможцаў (па чытацкім галасаванні і па выбару журы) будуць вядомыя напрыканцы чэрвеня.

Конкурс арганізаваны беларускім фестывалем інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца выданне рукапісу-пераможцы папяровай кнігай. Кнігі-пераможцы чытацкага галасавання выйдуць у электронным выглядзе (на ўмовах выдавецкага тэндару).

эж