Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні наведвае Швецыю, Бельгію, Іспанію

16.06.2025 17:04
У рамках паездкі ў Швецыю Ціханоўская сустрэнецца з міністрам знешняга гандлю і міжнароднага развіцця Бенджамінам Даўса, міністрам па справах ЕС Есікай Русенкранц, спікерам парламента Андрэасам Норленам ды інш.
Святлана ЦіханоўскаяЗдымак: Офіс Святланы Ціханоўскай

16 чэрвеня, Позірк. На гэтым тыдні беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская наведае тры еўрапейскія краіны, паведаміў выданню «Позірк» яе галоўны даралца Франак Вячорка.

Замежныя візіты палітыка пачынаюцца 16 чэрвеня са Швецыі. У гэты дзень яна выступае ў Стакгольме на мітынгу ў падтрымку Украіны, у якім таксама возьме ўдзел шведскі міністр замежных спраў Марыя Мальмер Стэнэргард.

У рамках паездкі ў Швецыю Ціханоўская сустрэнецца з міністрам знешняга гандлю і міжнароднага развіцця Бенджамінам Даўса, міністрам па справах ЕС Есікай Русенкранц, спікерам парламента Андрэасам Норленам ды інш.

18 чэрвеня Ціханоўская наведае Брусель, дзе возьме ўдзел у дэбатах пра дэмакратычную будучыню Беларусі ў рамках пленарнай сесіі Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC). Разам з дэбатамі адбудзецца падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж EESC і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

19–20 чэрвеня палітык будзе ў Іспаніі. Там яна сустрэнецца са старшынёй Кангрэса дэпутатаў Франсінай Арменголь, міністрам замежных спраў, ЕС і міжнароднага супрацоўніцтва Хасэ Мануэлем Альбарэсам, возьме ўдзел ў некалькіх мерапрыемствах.

эж

У Варшаве прайшла канферэнцыя Reshape: як бачаць будучыню Беларусі

16.06.2025 13:58
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі разважалі пра будучыню Беларусі, аналізавалі мінулыя пяць гадоў праз прызму дасягненняў і няўдач дэмакратычнага руху, шукалі аптымістычны погляд на далейшы шлях.