Беларуская Служба

Ціханоўская ў другую гадавіну смерці Алеся Пушкіна: Мы страцілі беларуса, які бачыў краіну свабоднай і годнай

11.07.2025 19:03
Мастака «закатавалі ў засценках турмы», гэта «назаўсёды застанецца чорнай плямай на старонках» гісторыі Беларусі, канстатавала палітык у сваім Тэлеграм-канале.
Алесь ПушкінЗдымак з адкрытых крыніц

Два гады таму «краіна страціла беларуса, грамадзяніна, мастака, які бачыў Беларусь такой, якой яна павінна быць – свабоднай і годнай», заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце з нагоды чарговай гадавіны смерці палітзняволенага Алеся Пушкіна.

Мастака «закатавалі ў засценках турмы», гэта «назаўсёды застанецца чорнай плямай на старонках» гісторыі Беларусі, канстатавала палітык у сваім Тэлеграм-канале, паведамляе «Позірк».

«Мы памятаем, Алесь. Твая справа жыве ў творах, малюнках і перформансах, – адзначыла Ціханоўская. – А мы працягваем змагацца за вызваленне ўсіх палітвязняў, за вяртанне беларусаў дадому, за Беларусь без рэпрэсіяў і страху – за краіну, пра якую ты марыў, і за якую цябе забілі».

вс