Устаноўка інструмента ўжо завершана.
Радаслаў Сікорскі 7 гадоў таму перадаў арган у дар адной з парафій у Беларусі, але толькі цяпер яго ўдалося ўсталяваць у касцёле.
Арган быў створаны майстрам Багумілам Пахольскім і першапачаткова прастаяў 13 гадоў у сядзібе Радаслава Сікорскага ў Хабеліне. У рэшце рэшт арган апынуўся ў санктуарыі Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.
Першы арганны канцэрт адбудзецца ў канцы ліпеня падчас фестывалю Ars Magna Organi ў Лагішыне.
IAR/вх