Беларуская Служба

У беларускіх тэлеграм-каналах з’явіліся аб’явы пра вербаванне кантрактнікаў для Мінабароны РФ

13.07.2025 09:52
У беларускіх тэлеграм-каналах спрабуюць знайсці добраахвотнікаў для падпісання кантракта з Мінабароны РФ.
 .
Ілюстратыўны здымак. t.me/mod_russia

У прыватнасці, аб’явы з аднолькавым тэкстам з’явіліся ў тэлеграм-каналах «Работа ў Брэсце» і «Работа ў Пінску». У патрабаваннях да кандыдатаў указана «добрае здароўе», звярнуў увагу reform.news

«Тэрмінова! Добраахвотнікі на кантракт для МА РФ! Найвышэйшыя выплаты! Поўнае забеспячэнне, харчаванне, пражыванне, прэміі, простае афармленне! Праезд бясплатна з любога горада!» — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля падпісання кантракта з Мінабароны РФ прапануюць 400 000 расійскіх рублёў (каля 5 тысяч даляраў), плюс 2 400 000 рэгіянальных рублёў (каля 31 тысячы даляраў). Усяго — 2 800 000 рублёў. Далей абяцаюць заработную плату ад 210 000—320 000 рублёў у месяц (да 4 тысяч даляраў) і вышэй «у залежнасці ад рэгіёна службы і выконваемых задач», а за год кантракта — 5 320 000 рублёў (каля 70 тысяч даляраў).

Пазней аб’явы на абодвух рэсурсах былі выдалены.

вх