Беларуская Служба

Гурт Dzieciuki прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

13.07.2025 13:33
Гурт Dzieciuki прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпаведнае рашэннем 10 ліпеня прыняў МУС.
Аўдыё

Паводле сілавікоў, у «фармаванне» ўваходзяць: Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін і Пётр Дудановіч.

«Дзяцюкі» – беларускі folk-punk калектыў з Гродна, створаны ў 2012 годзе. Музыкі спалучаюць панк з фальклорнымі матывамі і гістарычнымі тэмамі ў тэкстах песняў.



Гурт цяпер вядзе канцэртную дзейнасць у краінах ЕС, бо ў Беларусі сутыкнуўся з цэнзурай. Яго канцэрты неаднаразова забаранялі ў Беларусі.

вх