На волю выйшаў журналіст Дзмітрый Семчанка, які правёў за кратамі тры гады. Раней Дзмітрый Семчанка працаваў на тэлеканале АНТ і нават узначальваў так званы «прэзідэнцкі пул». У 2020-м пасля сфальсіфікаваных выбараў ён пакінуў тэлеканал і далучыўся да акцый пратэсту. Журналісту прысудзілі 15 сутак за ўдзел у акцыі, на якой ён прысутнічаў яшчэ ў якасці журналіста АНТ.
У верасні 2022 года Семчанку зноў арыштавалі і абвінавацілі ўжо ў «распальванні варожасці». На яго пачалі крымінальную справу, па якой журналісту прысудзілі тры гады калоніі. Ён цалкам адбыў увесь тэрмін.
Паводле дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў, у засценках рэжыму Лукашэнкі працягваюць утрымлівацца 37 супрацоўнікаў СМІ.
эж