Беларуская Служба

Коля Лукашэнка па рашэнні бацькі працягне атрымліваць спецыяльную стыпендыю

16.07.2025 14:48
Мікалай рэгулярна з моманту паступлення ў БДУ трапляе ў спіс атрымальнікаў дадзенай стыпендыі.
Коля ЛукашэнкаКрыніца: БелТА

Сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджанае рашэнне спецыяльнага фонду прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

Рашэннем прызначаныя прэзідэнцкія стыпендыі на другі семестр 2024/2025 навучальнага года. Памер стыпендыі складае 229 рублёў 7 капеек. Сярод яе атрымальнікаў значыцца і Коля Лукашэнка, студэнт 3 курса БДУ, паведамляе Reform.news.

Трэба адзначыць, што Мікалай рэгулярна з моманту паступлення ў БДУ трапляе ў спіс атрымальнікаў дадзенай стыпендыі. Папярэдняе рашэнне было прынятае ў студзені гэтага года. Тады стыпендыя ў памеры 221 рубля 88 капеек была прызначана на першы семестр 2024/2025 навучальнага года. Як бачна, за паўгода памер стыпендыі павялічыўся.

На гэты раз спецыяльныя стыпендыі прызначаныя 185 студэнтам. Таксама 11 пераможцам міжнародных алімпіяд і конкурсаў выдзеленыя грант-прэміі з прысваеннем звання лаўрэата спецыяльнага фонду, а спецыяльныя прэміі атрымаюць 92 навучэнцы, курсанты і студэнты.

Усяго на гэтыя мэты выдзяляецца амаль 560 тыс. рублёў.

вс