Аляксандр Мазур і Павел Каранюхін атрымалі па 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аляксандр Лыкшын – тры гады і сем месяцаў. Усім траім таксама прысудзілі штраф па 1000 базавых велічыняў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
«Письмо.бел» – сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволеным. Сэрвіс быў разлічаны на ўсіх зняволеных, толькі 10% лістоў прызначалася палітвязням.
У лістападзе 2023 года былі затрыманыя Ігар Углік і Аляксандр Лыкшын. Сілавікі назвалі іх стваральнікамі сэрвісу і заявілі, што атрымалі доступ да базы заказаў, плацежных дадзеных, асабістых дадзеных карыстальнікаў і тэкстаў лістоў. У сакавіку 2023 года Угліка і Лыкшына прысудзілі да «хатняй хіміі».
Праз год Лыкшына зноў затрымалі разам з Мазурам і Карэнюхінам. У снежні 2024 года «письмо.бел» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», а затрыманых абвінавацілі ў стварэнні «экстрэмісцкага фармавання».
вх