Беларуская Служба

Макс Корж патлумачыў адмену свайго канцэрту ў Алматы

04.09.2025 07:30
Паводле беларускага рэпера, падставай сталі падзеі на ягоным канцэрце на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве.
   .      9 .
Беларускі вакаліст Макс Корж. Яго канцэрт адбыўся ў Варшаве 9 жніўня. Фота Maxkorzh.live

Беларускі рэпер Макс Корж паведаміў пра скасаванне свайго канцэрту, якім меўся адбыцца 6 верасня на Цэнтральным стадыёне ў Алматы ў Казахстане.

Як сказаў Корж у відэазвароце, апублікаваным у ягоным Тэлеграм-канале, які цытуе «Свабода», такое рашэнне прынялі гарадскія ўлады Алматы, а потым адказнасць за скасаванне канцэрту ўзяло на сябе кіраўніцтва стадыёну.
Паводле Каржа, падставай сталі падзеі на ягоным канцэрце на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве 9 жніўня.

На канцэрце «за шматлікія правапарушэнні і злачынствы» былі пакараныя 109 чалавек, паведамляла раней польская паліцыя. Прычыны – ад захоўвання наркотыкаў і піратэхнікі да нападу на ахову і пранікнення ў зону, куды не было квітка.

50 чалавек аштрафавалі на больш як 3 000 долараў у пераліку, яшчэ 38 спраў перадалі ў суд. Польскія службы таксама паведамілі пра дэпартацыю 63 украінцаў і беларусаў, якія справакавалі беспарадкі і скандал падчас канцэрту. Абсалютная бальшыня – грамадзяне Украіны.

аз

63 замежнікі, якія ўдзельнічалі ў інцыдэнтах падчас канцэрта Макса Каржа ў Варшаве, сутыкнуцца з сур'ёзнымі наступствамі

25.08.2025 14:40
Нагадваем, пасля канцэрта беларускага рэпера 9 жніўня ў Варшаве польская паліцыя затрымала ў агульнай складанасці 109 чалавек.