Беларуская Служба

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала 9 чалавек палітвязнямі

26.09.2025 17:56
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай аб прызнанні дзевяцярых чалавек палітычнымі зняволенымі, паведамляе «Вясна».

«Мы прызнаём названых асоб палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены» і патрабуем ад уладаў Беларусі:

неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Дзяніса Пілата, Яўгена Мазеца, Алену Рыбак, Юрыя Анісава, Айрата Халікава, Аляксея Камовіча, Аляксея Капліча, Барыса Хусаінава, Івана Юшкевіча;

а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Пад заявай падпісаліся: Праваабарончы цэнтр «Вясна», Lawtrend; Respect-Protect-Fulfill; Беларускі ПЭН; Офіс па правах людзей з інваліднасцю; Прававая ініцыятыва; Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава; Human Constanta, Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

аз

Эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі даць інфармацыю аб месцазнаходжанні і стане здароўя Статкевіча

24.09.2025 09:00
Як паведамляецца, эксперты звязаліся з уладамі краіны наконт гэтай справы.

Святлана Ціханоўская заклікала Дональда Трампа не паддавацца на падман Лукашэнкі

25.09.2025 13:40
Ціханоўская заклікала адміністрацыю ЗША працягваць працу над вызваленнем зняволеных, пакуль ёсць магчымасць.