Беларуская Служба

На журналіста Андрэя Мялешку заведзеная крымінальная справа

02.10.2025 15:21
Андрэй Мялешка – гродзенскі журналіст-фрылансер, актывіст і калекцыянер.
Андрэй МялешкаКрыніца: Радыё «Рацыя»

На гродзенскага журналіста Андрэя Мялешку, які зараз жыве ў Беластоку, у Беларусі заведзеная крымінальная справа па трох артыкулах, паведамляе Радыё «Рацыя».

Пра гэта ён даведаўся днямі пасля таго, як да яго па месцы прапіскі ў Гродне прыйшлі прадстаўнікі сілавых структураў з адпаведнай пастановай. Незадоўга да гэтага былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэр’яламі яго сацыяльныя сеткі.

«Быў ператрус, хаця б я хутчэй яго назваў аглядам. Але пратакол ператрусу яны ўсё ж такі склалі», – расказаў Мялешка.

Андрэй Мялешка – гродзенскі журналіст-фрылансер, актывіст і калекцыянер. У 2021 годзе быў вымушаны выехаць з Беларусі. Зараз жыве ў Беластоку.

вс