У ЗША ва ўзросце 46 гадоў памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі, паведаміла ў «Фэйсбуку« яго сястра, таксама былая палітзняволеная Вольга Класкоўская.
«Свабода» нагадвае, што Аляксандр Класкоўскі – гэта сын вядомых беларускіх журналістаў Аляксандра і Людмілы Класкоўскіх.
У 1999 годзе паступіў на службу ў ДАІ Ленінскага раёна Мінска, быў інспектарам ДПС. У 2005 годзе вымушана пакінуў МУС у званні лейтэнанта міліцыі.
Апрануўшыся ў міліцэйскую форму, браў удзел у акцыі пратэсту ў Мінску супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года. Затрымалі яго ў ноч на 21 снежня, абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх.
26 траўня 2011 году суддзя Ленінскага раёна горада Мінска Людміла Грачова асудзіла яго на 5 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17. Вызвалены праз памілаванне.
аз