Беларуская Служба

Ці ў Беларусі сапраўды самыя чыстыя гарады ў свеце?

07.10.2025 17:24
Нічога ўнікальнага ў чысціні беларускай прыроды няма.
. .
Ілюстрацыя. Мінск.Фота: www.tutu.ru

«У Беларусі самыя чыстыя гарады ў свеце». Прапагандысты паўтараюць гэтыя словы, як мантру. Эканаміст Аляксандр Кныровіч паглядзеў на рэальныя лічбы – і яны разбіваюць гэты вобраз.

Тэзіс аб выключнай чысціні падыходзіць беларусам, якія ніколі за мяжой не былі, або турыстам з расійскай глыбінкі. Але звесткі парталу, які стварае рэйтынг гарадоў паводле ўзроўню жыцця, разбурае дадзены міф, - адзначае эканаміст.

— Партал Numbeo ацаніў краіны паводле забруджвання навакольнага асяроддзя. Беларусь 32-ая ў свеце і 23-яя ў Еўропе. Найлепшая ў свеце ды ў Еўропе — Фінляндыя. У Скандынавіі агулам усё няблага. Эстонія — трэцяя ў рэйтынгу. Нашы суседзі, Літва і Латвія, вышэй за нас — на 12-ым і 15-ым месцах. Польшча крыху ніжэй — на 29-ым. Такім чынам нічога ўнікальнага ў чысціні беларускай прыроды няма. На жаль.

Паводле Белсат

нг