Беларуская Служба

У Беларусі арыштавалі лукашэнкаўскага фаварыта

10.10.2025 16:49
«Наша Ніва» паведамляе, што даўні фаварыт Аляксандра Лукашэнкі ды сябар юнацтва стаў фігурантам крымінальнай справы і быў затрыманы ў пачатку тыдня.
Аляксандр ШакуцінНаша Ніва/nashaniva.com/

Выданне зазначае, што пакуль не вядомы ні артыкул, які інкрымінуецца Шакуціну, ні сэнс абвінавачванняў. Вядома толькі, што Шакуцін у СІЗА, а яго справу вядзе Дэпартамент фінансавых расследавання.

«Наша Ніва» нагадвае, што траекторыя лёсу Шакуціна падобна да сітуацыі з іншым прыўладным бізнэсоўцам - Юрыем Чыжом.  Маючы за кошт сяброўства з Лукашэнкам нерэальныя рынкавыя перавагі кшталту магчымасці масавых прыватызацый на банкаўскія грошы, ільготныя крэдыты, спісанні даўгоў, перакрэдытаванні дзяржавай, прамоцыю на расійскім рынку і гэтак далей, што Чыж, што Шакуцін так і не змаглі за дзесяцігоддзі спрыяння стаць паспяховымі бізнэсменамі. Чыж цяпер судзіцца са сваёй сям'ёй за парэшткі былой бізнэс-імперыі. А Шакуцін загнаў «Амкадор» у банкроты і зрабіў праблемай дзяржавы свой гіганцкі — у сотні мільёнаў долараў — доўг перад кітайцамі.

Крыніца: «Наша Ніва»/юл