10 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі ажно 19 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму», а таксама 5 чалавек, якіх асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК, але вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».
З пачатку верасня ў «Спіс экстрэмістаў» дадалі 68 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Гэта больш чым траціна ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс за гэты час.
Частка з гэтых людзей — фігуранты «справы Гаюна», пра якіх невядома праваабаронцам.
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл