Беларуская Служба

У дачыненні да пяці «каліноўцаў» распачалі спецвытворчасць – іх збіраюцца судзіць завочна

16.10.2025 16:03
Ім інкрымінуюць шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксa, сярод якіх «акт тэрарызму», «распальванне варожасці» і «дыскрэдытацыя РБ».
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

У дачыненні да пяці «каліноўцаў» распачалі спецвытворчасць – іх збіраюцца судзіць завочна, паведамляе «Вясна».

Гаворка пра Вадзіма Кабанчука, Паўла Шурмея, Аляксея Кавальчука, Аляксея Назарава і Дзяніса Прохарава.

Ім інкрымінуюць шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксa, сярод якіх «акт тэрарызму», «распальванне варожасці» і «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

аз