Маці культурніцкай дзяячкі Кацярыны Ваданосавай, Нэлі Ваданосава, зможа застацца ў Польшчы — такое рашэнне 28 кастрычніка прыняў Варшаўскі адміністрацыйны суд.
Раней улады Польшчы планавалі яе выслаць у Літву паводле Дублінскага рэгламенту, бо жанчына мела літоўскую візу, хоць прасіла міжнародную абарону ў Польшчы. Суд прызнаў, што папярэдняе рашэнне аб дэпартацыі было прынята з парушэннямі.
74-гадовая Нэлі Ваданосава пакінула Беларусь пасля пераследу, падчас якога перажыла інфаркт. У Літве яна не мае родных, таму сям’я настойвала, што разлука з дачкой пагражае яе жыццю і здароўю. Адваката Нэлі Ваданосавай Ганна Маціеўская падкрэсліла, што ў Польшчы рашэнні прымаюцца выключна судамі, без палітычнага ціску.
belsat.eu/эж