Мінскі гарадскі суд першапачаткова асудзіў 46‑гадовага бізнесмена ў верасні – яго абвінавацілі ў фінансаванні тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці.
«Даказана, што Кацалапаў за тры гады ўнёс больш за 60 плацяжоў на не менш як 750 тыс. беларускіх рублёў (каля 217 тысяч еўра, – рэд.), спансіруючы чатыры экстрэмісцкія і тры тэрарыстычныя арганізацыі», – заяўляе СК.
Гаворка ідзе пра ініцыятывы беларускай грамадзянскай супольнасці і фонды салідарнасці з рэпрэсаванымі па палітычных матывах.
Акрамя 13‑гадовага тэрміну ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, суд прызначыў значны штраф у памеры 2,1 мільёна беларускіх рублёў.
Судовая калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 28 кастрычніка разгледзела апеляцыйную скаргу і пастанавіла пакінуць першапачатковы прысуд без зменаў.
Кацалапаў не ў Беларусі, прысуд завочны.
СК паведамляе, што ў Кацалапава ў сталіцы ёсць маёмасць, у тым ліку люксавыя аўтамабілі і дарагая нерухомасць, што будзе выкарыстана для забеспячэння выплаты штрафу.
Кампанія Wargaming зарэгістраваная на Кіпры, заснаваў яе беларускі прадпрымальнік Віктар Кіслы. У пачатку 2016 г. Bloomberg ацаніў кошт Wargaming у $1,5 млрд, а Кіслага агенцтва назвала першым даоларавым мільярдэрам у Беларусі. Гульня World of Tanks выйшла ў 2009 г. – гэта самая папулярная гульня кампаніі, яшчэ адзін вядомы праект кампаніі — World of Warships.
Паводле nashaniva.com/вх