Адыёзны польскі палітык атрымаў прапагандысцкую «беларускую ўзнагароду міру». Еўрадэпутат Гжэгаж Браўн стаў лаўрэатам «Прэміі міру і правоў чалавека», якую ўручае Міжнародны фонд імя Эміля Чэчкі – прапагандысцкая арганізацыя, звязаная з уладамі Беларусі і Крамлём.
Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што атрыманне такой узнагароды зʼяўляецца праяваў падтрымкі нападаў на польскіх салдат і функцыянераў, якія ахоўваюць польскія межы:
- Калі нехта прыме ўзнагароду імя Эміля Чэчкі, прызнаную Лукашэнкам, то ён становіцца на роўні са здрайцамі, тымі, хто падтрымлівае напады на польскіх жаўнераў і функцыянераў. Гэта проста фантастыка. Я не чуў абвяржэння з вуснаў Браўна. Адразу трэба адмовіцца, а тут цішыня.
Кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі пракаментаваў гэта з іроніяй: «Шчыра віншую, спадар Браўн, заслужылі».
Фонд Эміля Чэчкі – гэта прапагандысцкая арганізацыя, якая супрацоўнічае з беларускім рэжымам і сімпатызуе Крамлю. Эміль Чэчка быў польскім салдатам, які дэзерціраваў у Беларусь. Пасля ўцёкаў ён адыграў нязначную прапагандысцкую ролю, надаючы давер ацэнцы СМІ міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы з пункту гледжання ўрада Аляксандра Лукашэнкі.
ав