Ён гаварыў аб працоўных рэсурсах краіны і заявіў, што ў Расіі цяпер адчуваецца запатрабаванасць у работніках, таму частка беларусаў можа паехаць туды на заробкі. Потым загаварыў пра тых, хто выбраў заходні кірунак.
«У нас у Польшчу з'ехала 10-12 тыс. чалавек. Хоць кажуць — мільён з'ехала. Абыякава колькі. А зубік лячыць яны едуць у Гродна. А чаму? Таму што тут бясплатна. Бясплатна нічога не бывае. Гэта бюджэт — дзяржава плаціць за вас», — абурыўся Лукашэнка.
Ён сказаў, што будзе прынятая спецыяльная пастанова наконт платных паслуг для беларусаў, якія зарабляюць грошы за мяжой:
«Паехаў ты, шукаеш добрае месца, дзе зарабіць, — правільна, перашкаджаць не будзем. Асабліва калі ты едзеш у Расію. Але ты, атрымаўшы добрыя грошы, сюды прыедзь, заплаці. Мы табе вырвем і зуб, што заўгодна. Але толькі за твой кошт».
Еўрарадыё/ав