Беларуская Служба

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы запускае агульную праграму падрыхтоўкі

06.11.2025 11:31
У пілотных занятках возьмуць удзел каля 25 000 валанцёраў з усёй краіны.
 -,     - ( )        ()
Намеснік прэм'ер-міністра, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Каміш (у цэнтры) і намеснік міністра нацыянальнай абароны Станіслаў Вёнтэк (справа) з салдатамі ды супрацоўнікам Міністэрства нацыянальнай абароныPAP/Paweł Supernak

Міністэрства нацыянальнай абароны запускае агульную праграму падрыхтоўкі пад лозунгам «W Gotowości» («Гатовыя»). Спачатку ў пілотных занятках возьмуць удзел каля 25 000 валанцёраў з усёй краіны.

Навучанне будзе доўжыцца шэсць тыдняў і прызначана для таго, каб паслужыць асновай для павышэння грамадзянскай свядомасці аб тым, як рэагаваць на крызісы і пагрозу канфлікту, у тым ліку ваеннага канфлікту. Чаму вайскоўцы будуць вучыць грамадзянскіх асоб? Пра гэта даведалася карэспандэнтка Польскага радыё Агнешка Дранжкевіч.

— Трэнінгі будуць уключаць першую медычную дапамогу, асновы выжывання, кібербяспеку і грамадзянскую абарону. Добраахвотнікі будуць рэгістравацца праз Сеціва.

Галоўная мэтай праграмы заяўлена праверка гатоўнасці палякаў да абароны, патлумачыў міністр абароны Уладыслаў Касіняк-Камыш.

— Мы рыхтуем праграму адаптаваную для кожнага, пачынаючы ад моладзі па людзей сталага ўзросту.

Чаму польская армія зацікаўленая ў падрыхтоўцы вялікай колькасці цывільных? Усё проста, тлумачыць камандуючы Генеральнага штаба Войска Польскага генерал Веслаў Кукула.

— Мы хочам павялічыць свядомасць палякаў пра пагрозы ды аднавіць рэзервы. Сёння тыповы польскі рэзервіст мае каля 45 гадоў, штогод з сістэмы рэзервістаў сыходзяць 130 тысяч чалавек. Таму мы мусім як мага хутчэй аднавіць сістэмы рэзерву.

Падрыхтоўчыя курсы пачнуцца з наступнага году.

ПР/юл