З 3 па 7 лістапада Святлана Ціханоўская наведала Аўстралію і Новую Зеландыю. Гэта быў яе першы працоўны візіт у гэтыя краіны.
Дарадчык Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі расказаў пра некалькі цікавых момантаў паездкі.
Падчас аднаго з выступаў у Новай Зеландыі Ціханоўская прамовіла на мове маоры словы вітання і падзякі, што было нечакана для залы, паведамляе «Наша Ніва».
Маоры – гэта карэннае насельніцтва Новай Зеландыі. Па розных ацэнках цяпер маоры складаюць ад 17% да 20% насельніцтва краіны. За маоры зарэзерваваныя месцы ў парламенце краіны (цяпер 7 са 120).
Падчас іншай сустрэчы міністр замежных спраў Новай Зеландыі Уінстан Пітэрс зацікавіўся беларускай вышыванкай Франака Вячоркі і стаў распытваць, што яна значыць.
«Гэта стала нагодай расказаць пра беларускую культуру, пра нашу нязгоду з нэакаланіяльнымі падыходамі і пра тое, якую цану беларусы плацяць за тое, каб бараніць сваё», – дзеліцца Кучынскі.
Ён згадаў таксама дыялог, які адбыўся ў аэрапорце Новай Зеландыі.
«Мясцовы супрацоўнік, паглядзеўшы на пашпарт, усміхнуўся: «Цікава, упершыню трымаю беларускі пашпарт, але чуў пра вашу краіну! У вас жа той вар’ят-прэзідэнт…» – «Былы, – адказаў я. – Былы прэзідэнт. А цяперашняя – вось, прыехала сустракацца з вашым урадам».
вс