Беларуская Служба

Золатавалютныя рэзервы Беларусі растуць нягледзячы ні на што

03.12.2025 18:11
Прырост працягваецца некалькі месяцаў запар, але тэмпы зніжаюцца: у верасні +870 млн, у кастрычніку +440 млн долараў.
 .
Золата даражэе.Фота: Shutterstock/Aleksandar Grozdanovski

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў лістападзе павялічыліся на 177,2 млн долараў і на 1 снежня дасягнулі 13,9 млрд — амаль удвая больш за мэтавы паказчык уладаў на канец года (7,1 млрд), — паведамляе euroradio. 

Прырост працягваецца некалькі месяцаў запар, але тэмпы зніжаюцца: у верасні +870 млн, у кастрычніку +440 млн долараў.

Сярод асноўных прычын росту ЗВР Беларусі эксперты называюць падаражанне золата, стабільны валютны рынак, прыток экспартнай выручкі і сезоннае скарачэнне выплат па знешнім доўгу.

эж