Памежнікі з польскіх Славатычаў(Sławatycze) на польска-беларускім памежжы арыштавалі 40-гадовага мужчыну, адказнага за кантрабанду нелегальных цыгарэт з Беларусі. Кантрабанда была дастаўленая ў Польшчу з выкарыстаннем метэаралагічных шароў.
Мужчыну затрымалі падчас дарожнай праверкі, заявіў прэс-сакратар камандзіра Надбужанскага падраздзялення памежнай службы маёр Дарыюш Сяніцкі(Dariusz Sienicki):
- Кіроўца – 40-гадовы грамадзянін Польшчы – вёз у багажніку нелегальныя цыгарэты з беларускімі акцызамі знакамі. Функцыянеры затрымалі мужчыну і абшукалі гараж, які быў у яго распараджэнні. Аказалася, што тут ён таксама захоўваў значную колькасць кантрабандных цыгарэтаў. Агулам па справе былі арыштаваныя 8 998 пачак цыгарэтаў з беларускімі акцызнымі знакамі, коштам у 160 тысяч злотых (амаль 38 тысяч еўра).
Мужчыне пагражае тры гады пазбаўлення волі. Кошт канфіскаваных кантрабандных цыгарэт, якія з пачатку года былі дастаўлены праз мяжу з Беларусі з выкарыстаннем метэаралагічных шароў, склаў прыблізна мільён злотых (больш за 235 мільёнаў еўра).
IAR/аз