Беларуская Служба

Калі Беларусь канфіскуе літоўскія грузавікі, Вільня пагражае адказам

18.12.2025 16:12
У цяперашні час адсутнічае магчымасць вырашыць праблему дыпламатычным шляхам або палепшыць адносіны з Беларуссю.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/ Andrzej Rostek

Міністр юстыцыі Літвы Рыта Тамашунене заявіла, што калі Беларусь канфіскуе грузавікі літоўскіх перавозчыкаў, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі, Літва будзе вымушана прыняць меры ў адказ.

«Канфіскацыя маёмасці — гэта вельмі балючае пытанне для літоўцаў, і рэалізаваць падобныя меры не так проста, бо мы адразу ж апынуліся б у судах. Аднак калі ў Беларусі адбудзецца канфіскацыя гэтых грузавікоў, мы безумоўна павінны будзем прыняць меры ў адказ. І, безумоўна, зрабіць аналагічныя крокі», — заявіла міністр у эфіры радыёстанцыі Žinių radijas у чацвер.

Паводле яе , для рэалізацыі такіх крокаў неабходна прыняць новы закон. Палітык таксама адзначыла, што ў цяперашні час адсутнічае магчымасць вырашыць праблему дыпламатычным шляхам або палепшыць адносіны з Беларуссю.

nashaniva.com/эж