«Света, табе не перадаць, колькі я разоў уяўляла гэты момант, што мы з табой нарэшце ўбачымся! Але наступны крок, мы павінны абавязкова абняцца! Ведай, што я цябе заўсёды падтрымлівала. Мала хто б змог зрабіць тое, што зрабіла ты. Я гэта вельмі шаную», – сказала Марыя Калеснікава.
Яна падкрэсліла, што важна вызваліць палітзняволеных:
«Нам вельмі зараз важна вызваліць іншых людзей. Я не магу спакойна спаць, ведаючы, што дзяўчынкі яшчэ тамака і бабулі, якім па 70 гадоў. І пры гэтым выпускаюць мяне, не выпускаюць іх. Гэта мая асабістая зараз мэта нумар адзін. Я думаю, што вы ўсё, вы таксама да гэтага далучаецеся».
Віктар Бабарыка ў сваю чаргу падзякаваў Ціханоўскай за тое, што яна і каманда захавалі тэму Беларусі ў парадку дня:
«Тое, што было зроблена пасля таго, як закрылі нас першых – гэта проста неверагодна. Неверагодна тое, што вы не проста ўзялі сцяг у рукі, вы захавалі нашу тэму на самой справе жывы. Я перакананы, раз яна ёсць – мы можам зрабіць не проста такую добрую і прыгожую гісторыю, а гісторыю, якую ганарыцца будзем не толькі мы з вамі, але і нашы дзеці і ўнукі. Трэба думаць аб тым, што будзе – і гэта ў нас наперадзе. Дзякуй усім, хто застаўся, хто ў сваіх руках пратрымаў гэтую далікатную маленькую расліну пад назвай Новая, свабодная і шчаслівая Беларусь.
Давайце проста разумець, гэты пункт [вызваленне беларусаў] – аб'ядноўвае нас усіх. Гэта вельмі важна. Я перакананы ў дабрыні, суперажыванні як адной з найлепшых рыс характару беларусаў. А гэта значыць – гэта боль і жаданне ўсіх людзей Беларусі. Я думаю, што Святлана, вы не горш за нас разумееце – вы рабілі тое, што маглі. Гэта выдатна. Дзякуй».
вх