Суд у Каўнасе пастанавіў, што двое грамадзян Эстоніі і Расіі і адзін грамадзянін Расіі дзейнічалі ад імя замежнай дзяржавы і за грошы. Мужчыны былі асуджаныя на тэрмін ад двух з паловай да чатырох гадоў пазбаўлення волі за дапамогу іншай дзяржаве і пашкоджанне помніка Адольфасу Раманаўскасу-Ванагасу.
Помнік быў апаганены вандаламі ў студзені 2024 года ў Меркіне і абліты чырвонай фарбай. Адзін з асуджаных прызнаўся ва ўдзеле ў вандалізме, але заявіў, што не ведае ні заказчыка, ні чалавека, выява якога ёсць на помніку, і што матывам дзеянняў былі выключна грошы.
Адольфас Раманаўскас-Ванагас быў адным з лідараў літоўскіх партызан, якія змагаліся супраць савецкай акупацыі пасля Другой сусветнай вайны. Ён быў пакараны смерцю ў 1957 годзе, а яго парэшткі былі перапахаваны з дзяржаўнымі ўшанаваннямі ў 2018 годзе.
IAR/вх