Беларуская Служба

40‑гадоваму Бычаку выдалі генеральскія пагоны

23.12.2025 17:46
Да сённяшняга дня Канстанцін Бычак працаваў начальнікам Следчага ўпраўлення КДБ.
Канстанцін БычакФота: Следчы камітэт

Канстанціну Бычаку, 23 снежня прызначанаму на пасаду старшыні Следчага камітэта Беларусі, прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Да сённяшняга дня 40-гадовы Канстанцін Бычак працаваў начальнікам Следчага ўпраўлення КДБ, паведамляе «Наша Ніва».

Яго папярэднік на пасадзе кіраўніка Следчага камітэта Дзмітрый Гара быў 23 снежня прызначаны генеральным пракурорам, а ранейшы генеральны пракурор Андрэй Швед некалькі дзён таму стаў старшынёй Вярхоўнага суда замест адпраўленага на пенсію 83‑гадовага Валянціна Сукалы. Усе фігуранты перапрызначэнняў – актыўныя ўдзельнікі рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі супраць уласнага народа.

вс