Беларуская Служба

З 1 сакавіка амаль усю тэхніку ў Беларусі возьмуць пад кантроль

13.01.2026 08:36
Да гэтага часу кантролю падлягалі толькі халадзільнікі, маразільнікі, шыны, пакрышкі і велатавары.
Ілюстрацыя Shutterstock/Pablo

З 1 сакавіка 2026 года ў Беларусі значна пашырыцца дзяржаўны кантроль за абаротам бытавой тэхнікі, —  піша nashaniva.com. Як паведамілі ў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Мінска, пад абавязковае адсочванне трапіць амаль уся папулярная хатняя электроніка — як новая, так і былая ва ўжыванні. 

У спіс увайшлі пральныя машыны, тэлевізары, пыласосы і робаты-пыласосы, прасы, кухонныя камбайны, посудамыйныя машыны, электрачайнікі, мультываркі, мікрахвалёўкі, электрапліты і варачныя панэлі, дрылі і фены. Да гэтага часу кантролю падлягалі толькі халадзільнікі, маразільнікі, шыны, пакрышкі і велатавары.

Для бізнесу гэта азначае новыя абавязкі: выкарыстанне электронных накладных, перадачу поўных звестак у сістэму кантролю тавараў і дакладны ўлік колькасці прадукцыі. У падатковай інспекцыі заклікалі кампаніі загадзя падрыхтавацца да новых правілаў, каб пазбегнуць праблем з выкананнем заканадаўства.

эж