Беларуская Служба

У «Белтэлекама» даражэюць паслугі. Некаторыя з іх амаль на траціну

14.01.2026 17:03
Тарыфы вырастуць, як для фізічных асоб, так і для арганізацый.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Белтэлекам» з 19 студзеня павысіць тарыфы на паслугі тэлеграфнай сувязі. Гэта закране як насельніцтва, так і арганізацыі, інфармуе «Люстэрка».

Для насельніцтва кошт перадачы ўнутраных тэлеграм павялічыцца на 27,3% – да 0,07 рубля за слова. Кошт прыёму тэлеграм усіх відаў і катэгорый вырасце на 29,1% – да 4,7 рубля. Дадатковая плата за прыём тэлеграм праз тэлефон павялічыцца на 31,1% – да 0,8 рубля за паслугу. Паведамленне пра ўручэнне тэлеграмы падаражэе на 30,4% – да 1,5 рубля.

Для арганізацый таксама вырастуць некаторыя тарыфы. Для прыкладу, кошт перадачы ўнутраных тэлеграм павялічыцца на 23,1% – да 0,08 рубля без ПДВ за слова. Дадатковая плата за прыём тэлеграм праз тэлефон вырасце на 31,1% – да 0,64 рубля.

аз

Цішэй у кракаўскіх трамваях і аўтобусах. Улады Кракава змянілі правілы карыстання гарадскім транспартам

12.01.2026 17:02
Як паказвае вулічнае апытанне, пасажыры ў большасці падтрымліваюць уведзеныя змены.