Беларуская Служба

Польская армія будзе налічваць паўмільёна салдат

16.01.2026 16:01
Начальнік Генштаба генерал Веслаў Кукула падкрэсліў, што мэтай з'яўляецца стварэнне лепш абсталяванай арміі, адаптаванай да сучасных пагроз.
Gen. Wiesław Kukuła
Gen. Wiesław KukułaPolskie Radio

Чакаецца, што праз 15 гадоў Польская армія будзе налічваць прыблізна паўмільёна салдат — трыста тысяч прафесійных салдат і дзвесце тысяч салдат запасу. Гэта планы  Генеральнага штаба.

Начальнік штаба генерал Веслаў Кукула, распавёў Польскаму радыё пра падрабязнасці Праграмы развіцця Узброеных Сіл. Ён падкрэсліў, што мэтай стратэгіі з'яўляецца стварэнне лепш абсталяванай арміі, адаптаванай да сучасных пагроз.

— Гэты 15-гадовы гарызонт здаецца доўгім, але сёння мы праходзім найбуйнейшую трансфармацыю ўзброеных сіл у гісторыі Польшчы. Немагчыма стварыць патэнцыял за адзін год. Абсталяванне павінна быць выраблена, пастаўлена і ўкаранёна, і праграма падрабязна апісвае як мы гэта зробім.

Праграма развіцця Узброеных Сіл вызначае сем асноўных напрамкаў змен у польскай арміі.

Ключавым з'яўляецца колькасны рост арміі пры адначасовым паляпшэнні якасці яе асабістага складу, у тым ліку шляхам умацавання салдацкага духу, лепшага кіравання талентамі і выкарыстання інавацый.

Ваенныя чыноўнікі падкрэсліваюць, што гэты падыход прызначаны для таго, каб дапамагчы кампенсаваць колькасную перавагу патэнцыйных праціўнікаў, у тым ліку Расійскай Федэрацыі, і ўмацаваць абарончыя магчымасці.

IAR/яс