Беларуская Служба

Палітвязнямі прызнана яшчэ пяць чалавек

16.01.2026 15:35
Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі ўзрасла да 1 тыс. 146 чалавек
 .
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock/Fanni_2021

Праваабарончая супольнасць 16 студзеня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ пяць чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гэта Ілля Барыскевіч (асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі паводле арт. 3691 Крымінальнага кодэкса), Аляксандр Чыж (тэрмін зняволення невядомы, арт. 368 КК), Сяргей Саўчкоў (3 гады, арт. 367, 368, 369 КК), Дзмітрый Кегелеў (2 гады, арт. 367 КК ), Уладзімір Івашкевіч (2 гады, арт. 369 КК).

Чыж, Саўчкоў і Івашкевіч уключаныя ў спіс асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», піша «Позірк».

Паводле даных «Вясны», Барыскевіч (Kazimier Lachnovič) – аўтар «Вікіпедыі», з 2008 года стварыў больш за 6 тыс. 700 артыкулаў, а таксама дапрацаваў дзясяткі тысяч іншых. Менавіта ён напісаў артыкулы аб дзяржаўнай сімволіцы Беларусі, сімволіцы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, рэферэндумах і асобных прэзідэнцкіх выбарах у гэты перыяд. Гэтыя тэксты «адрозніваюцца рэзкімі фармулёўкамі ў дачыненні да дзейснай улады», адзначаюць праваабаронцы.

У 2019 годзе ён стаў адміністратарам «Вікіпедыі» таксама на тарашкевіцы – класічнай версіі беларускай мовы (па імені філолага Браніслава Тарашкевіча). Такі высокі статус быў толькі ў яго.

Трэцюю за тры дні заяву аб прызнанні палітвязнямі падпісалі, акрамя «Вясны», Lawtrend, Беларускі ПЭН, Human Constanta, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дом правоў чалавека ім. Звозскава і «Прававая ініцыятыва».

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 14 студзеня 9 чалавек, 15 студзеня – 14.

Агульная колькасць палітвязняў узрасла да 1 тыс. 146 чалавек. Праваабаронцы працягваюць беспаспяхова патрабаваць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.

Даведка

арт. 367 Крымінальнага кодэкса – паклёп у дачыненні да прэзідэнта;

арт. 368 КК – абраза прэзідэнта;

арт. 369 КК – абраза прадстаўніка ўлады;

арт. 3691 – дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

вс

Ціханоўская: Лукашэнка баіцца, што Амерыка можа страціць да яго цікавасць. Яго можна шмат чым запужаць

15.01.2026 06:03
Кіраўнік АПК дала інтэрв’ю Польскаму радыё, у якім расказала таксама пра тое, ці збіраецца яе кабінет пераязджаць у Варшаву.

BYSOL адкрыў збор на падтрымку ўкраінцаў, якіх вызвалілі з лукашэнкаўскіх вязніцаў

15.01.2026 14:17
Сярод тых, хто быў вызвалены, – Марыя Місюк, якую судзілі за «тэрарызм», калі ёй было 16 гадоў – быццам бы яна пад уплывам украінскіх спецслужбаў, стварыла падлеткавую «анархічную ячэйку».

Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 14 чалавек

15.01.2026 17:07
Усяго на гэты момант палітзняволенымі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1 тыс. 142 чалавекі.

Анджэй Пачобут не прыняў бы прапанову Лукашэнкі – бацька палітвязня

15.01.2026 19:14
«Як я ўжо шмат разоў казаў, я вельмі ганаруся сваім сынам. Калі б я яго ўбачыў, я стаў бы перад ім на калені з захапленнем ад таго, якую пазіцыю ён заняў».