Увайшоў у дзеянне прысуд палітвязня Максіма Нікіценкі. У канцы 2025 года яго асудзілі ў Гомельскім абласным судзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», а цяпер Вярхоўны суд пакінуў прыгавор, піша «Наша Ніва».
Нікіценку прысудзілі ці хімію з накіраваннем, ці калонію. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе менавіта пра калонію, але дакладны прысуд невядомы.
43‑гадовы Максім Нікіценка з Мазыра – першы арыштаваны па справе «Беларускага Гаюна». Яго імя стала вядома ў лютым 2025 года, калі губазікаўцы пахваліліся ўзломам «Гаюна» і затрыманнем мужчыны.
На 2020 год ён быў начальнікам трамвайнага ўчастка на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, працаваў там і на пачатак 2024 года, хоць пасада невядомая.
У Максіма ёсць жонка і двое непаўналетніх дзяцей – сын і дачка.
вс