Беларуская Служба

Неўролага Руслана Бадамшына прыгаварылі да двух з паловай гадоў калоніі

16.01.2026 17:09
Хутчэй за ўсё прыгавор звязаны са справай «Беларускага Гаюна».
Руслан Бадамшын Здымак з адкрытых крыніц

Два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму прысудзілі вядомаму лекару-неўролагу Руслану Бадамшыну. Суд над ім адбыўся ў Мінску, паведамляе Тэлеграм-канал «Белыя халаты».

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», мужчыну затрымалі ў чэрвені 2025 года за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Хутчэй за ўсё прыгавор звязаны са справай «Беларускага Гаюна».

Пасля выбараў 2020 года Руслана Бадамшына затрымлівалі мінімум пяць разоў – здаралася, што проста забіралі з працы. Тады ён агулам адбыў больш за 60 сутак адміністрацыйнага арышту. У маі 2024 года яго прыгаварылі да трох гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах.

вс