Беларуская Служба

Юрый Фяльшцінскі: Захад і Украіна могуць паспрыяць змене рэжыму ў Мінску, але не хочуць

17.01.2026 12:33
Гісторык лічыць, што для заканчэння вайны ва Украіне дастаткова наносіць прамыя ўдары па Маскве і змяніць палітычны рэжым у Беларусі.
  ( ), .  ,  ,   , , 16  2026 .
Юрый Фяльшцінскі (першы справа), кс. Вячалсаў Барок, Наталля Радзіна, Цэнтр Анджэя Вайды, Варшава, 16 студзеня 2026 г. Фота: Беларуская служба Польскага радыё/https://www.polskieradio.pl/396

У пятніцу, 16 студзеня, у варшаўскім Цэнтры Анджэя Вайды адбылася прэзентацыя кнігі вядомага амерыканскага гісторыка і публіцыста Юрыя Фяльшцінскага «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара».

Юрый Фяльшцінскі, суаўтар, сярод іншага, бестселера «ФСБ узрывае Расію», лічыць, што Захад надае беларускаму пытанню недастатковую ўвагу:

«Пра Беларусь усе забыліся. Відавочна, на Захадзе яшчэ ні разу не паглядзелі на карту Еўропы. А калі паглядзець на яе, становіцца зразумела, што Беларусь — гэта вароты ў Еўропу. І з чыста геапалітычнага пункту гледжання Беларусь — ключавы элемент бяспекі Еўропы. », — перакананы гісторык.

Юрый Фяльшцінскі таксама лічыць, што для заканчэння вайны ва Украіне дастаткова наносіць прамыя ўдары па Маскве і змяніць палітычны рэжым у Беларусі, аднак, паводле адмыслоўца, Кіеву і  Захаду, нягледзячы на дасяжнасць гэтых мэтаў, не стае палітычнай волі.

эж

Удар расійскім «Арэшнікам» па Украіне: ён мае ваеннае значэнне, але галоўная мэта – прапагандысцкая

09.01.2026 18:06
Па словах ваеннага аналітыка, у НАТА ёсць магчымасці збіць гэтую ракету. Тым не менш, сігнал трывожны — Расія, магчыма, рыхтуецца да эскалацыі.

Вашынгтон хоча прымусіць Еўропу «здаць» Грэнландыю ўзамен за падтрымку Украіны - меркаванне

11.01.2026 06:02
Ці возьмуць ЗША пад кантроль Грэнландыю? Аналітык: Гэта пытанне часу.