Беларуская Служба

За гады кіравання Лукашэнкі колькасць настаўнікаў у Беларусі зменшылася на 28%, школ — на 43%

04.02.2026 11:10
За апошнія пяць гадоў колькасць настаўнікаў у сярэдняй адукацыіскарацілася з 111.358 на канец 2020-га да 98.148 на канец 2025-га.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі змяншаецца колькасць педагогаў і ўстаноў адукацыі, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Колькасць настаўнікаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі за апошнія пяць гадоў зменшылася на 11,9% (з 111.358 на канец 2020-га да 98.148 на канец 2025-га).
На канец 1994-га іх было 135.671, гэта значыць за мінулы перыяд іх стала менш на 27,7%.

Дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі стала менш на 6,4% (з 3.009 да 2.817).
За гады кіравання Лукашэнкі — на 43,4% (4.973).

аз