Беларуская Служба

Выйшаў на свабоду Уладзіслаў Беладзед, выкладчык катэхізіса з кафедральнага касцёла

05.02.2026 18:56
Ён быў затрыманы 31 мая 2023 года і першапачаткова пасаджаны краты на 45 сутак па абвінавачванні ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Уладзіслаў Беладзед здымак з адкрытых крыніц

Выйшаў на свабоду Уладзіслаў Беладзед, выкладчык катэхізіса з кафедральнага касцёла. Палітвязень правёў за кратамі больш за два з паловай гады, паведамляе «Наша Ніва».

Ён быў затрыманы 31 мая 2023 года і першапачаткова пасаджаны краты на 45 сутак па абвінавачванні ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Пасля гэтага на Беладзеда завялі крымінальную справу. Яго судзілі па чатырох артыкулах: за распальванне варожасці, абразу Лукашэнкі, абразу прадстаўніка ўлады распаўсюджванне парнаграфіі.

Выніковы прысуд – тры гады зняволення, якія Уладзіслаў адбываў у шклоўскай калоніі №17. Ён быў вызвалены ў студзені 2026 года, калі цалкам адбыў тэрмін.

У 2020 годзе Беладзед разам з іншымі вернікамі публічна маліўся за мір у Беларусі. Да затрымання імя Беладзеда згадвалі ў некалькіх «рускамірскіх» артыкулах пра сувязь беларускага каталіцтва і арганізатараў пратэстаў.

вс