Беларуская Служба

Год пасля ўзлому «Гаюна» пераслед за салідарнасць з Украінай працягваецца

06.02.2026 16:01
Затрыманні і суды па гэтай справе адбываюцца штотыдзень і не спыняюцца дагэтуль.
Лагатып закрытага праекта «Беларускі Гаюн»Tэлеграм-канал «Беларускі Гаюн»

Мінуў год (5 лютага 2025 года) з моманту, калі быў узламаны бот тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн». Неўзабаве пасля гэтага па ўсёй краіне распачалася хваля масавых затрыманняў, якая з часам перарасла ў адну з самых маштабных палітычных крымінальных спраў у Беларусі.

Па стане на 5 лютага 2026 года праваабаронцам «Вясны» вядомыя прозвішчы 175 пацверджаных фігурантаў гэтай справы – людзей, затрыманых або ўжо асуджаных за паведамленні ў «экстрэмісцкі» бот пра перасоўванне расійскай ваеннай тэхнікі.

Затрыманні і суды па гэтай справе адбываюцца штотыдзень і не спыняюцца дагэтуль.

За год змянілася і практыка пакаранняў: калі напачатку фігурантам справы часцей прызначалі пазбаўленне волі, то цяпер – «хатнюю хімію». Акрамя таго, некаторым затрыманым улады прапануюць спыніць крымінальны пераслед у абмен на «добраахвотныя» ахвяраванні на карысць дзяржаўных устаноў.

Нагадваем, «Беларускі Гаюн» быў заснаваны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Ён збіраў і публікаваў інфармацыю пра перасоўванне па тэрыторыі Беларусі расійскай ваеннай тэхнікі. Праект спыніў працу 7 лютага 2025 года пасля таго, як доступ да чату праекта атрымалі сілавікі.

аз

Пераслед па «справе Гаюна» не спыняецца

04.02.2026 07:01
Затрыманні і суды адбываюцца амаль кожны дзень.