Беларуская Служба

Беларуска-украінскае падраздзяленне «Тур» пашырылася да батальёна

11.02.2026 08:20
Падраздзяленне «Тур» спецыялізуецца на эвакуацыі пашкоджанай тэхнікі з поля бою.
Вайна ва УкраінеFB/GeneralStaff.ua

Беларуска-украінскае падраздзяленне «Тур» пашырылася да батальёна.

Раней «Тур» працаваў у складзе 225 ОШП (укр. укр. 225-й окремий штурмовий полк, в/ч A7400).

225-ы асобны штурмавы полк  – гэта элітны падраздзел ЗСУ, сфарміраваны ў 2022 годзе, які ўдзельнічаў у цяжкіх баях пад Бахмутам і ў іншых гарачых кропках.

Падраздзяленне «Тур» спецыялізуецца на эвакуацыі пашкоджанай тэхнікі з поля бою.

«Тур» актыўна ўдзельнічаў у аперацыі Сіл Абароны Украіны ў Курскай вобласці. Менавіта байцы падраздзялення «прабілі» праходы праз расійскія інжынерныя загароды, што дазволіла байцам ЗСУ ўвесці ў бой тэхніку і дабіцца хуткага прасоўвання ў глыб рэгіёну.

яс