Беларуская Служба

Беларускі ПЭН абвяшчае збор заявак на галоўную беларускую літаратурную прэмію

20.02.2026 14:43
Арганізацыя запрашае да ўдзелу ў пятнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця. Дадзеная ўзнагарода прызнаецца за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.
Ілюстрацыйнае фотаБеларускі ПЭН@PENBelarus

Намінаваць на прэмію могуць аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы і аргкамітэт.

На прэмію прымаюцца кнігі, якія выйшлі ўпершыню паміж 1 студзеня і 31 снежня 2025 года ў адным з дапушчальных фарматаў: папяровым, электронным, аўдыё, патлумачыў ПЭН.

Каб прыняць удзел у прэміі, арганізацыя просіць запоўніць спецыяльную форму.

Апошні тэрмін падачы заявак - 3  сакавіка 2026 года (да 23:59 беларускага часу).

Крыніца: Беларускі ПЭН/юл