Беларуская Служба

Практыка допытаў і затрыманняў на мяжы стала ў Беларусі сістэмнай – праваабаронцы

26.02.2026 13:45
Варта тады прыкласці максімальныя намаганні па змяншэнні рызыкаў затрымання, раяць юрысты.
Беларуская мяжаФота: gpk.gov.by

Вяртанне ў Беларусь ужо некалькі гадоў застаецца небяспечным для многіх грамадзян: паездка дадому можа скончыцца допытам, затрыманнем або крымінальнай справай. За апошнія паўгода сітуацыя істотна не змянілася – праваабаронцы працягваюць фіксаваць выпадкі пераследу тых, хто прыязджае з-за мяжы. Людзей правяраюць у пунктах пропуску, аглядаюць тэлефоны, распытваюць пра паездкі, падпіскі і кантакты, а грамадзян Украіны, як і раней, падвяргаюць дадатковым допытам. Пры гэтым усё часцей сілавікі не затрымліваюць адразу ў пунктах пропуску, а прыходзяць да людзей праз некалькі дзён пасля вяртання – ужо дадому або на працу, паведамляе «Вясна».

Паводле юрысткі «Вясны» Вікі Рудзянковай, практыка допытаў і затрыманняў на мяжы стала ў Беларусі сістэмнай.

«Па стане на сённяшні дзень, канстатуем, што яна сфармавалася і стала ўстойлівым рэпрэсіўным механізмам. Гэта значыць, што памежнікі дзейнічаюць па загадзе і не публічных інструкцыях на гэты конт(…) У шэрагу выпадкаў падставай становіцца інфармацыя з унутраных баз даных і аператыўных арыенціровак, пра існаванне якіх чалавек, як правіла, не ведае. У іншых выпадках, рашэнне аб затрыманні прымаецца ў моманце: ці то на падставе знойдзеных «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, ці то з-за дрэннага настрою, ці то «любая іншая нагода». Менавіта па гэтай логіцы, трэба зыходзіць з горшага і сто разоў ацаніць, ці варта вам вяртацца ў Беларусь», – перасцерагае юрыстка.

Яна дадае, што варта прыкласці максімальныя намаганні па змяншэнні рызыкаў затрымання.

«Гэта тычыцца любой тэхнікі, ліставанняў, сацсетак і г.д. Варта таксама ўлічваць воблачныя сховішчы і архівы (напрыклад Instagram stories). Правярайце тэматычныя чаты пра перасячэнне мяжы з Беларуссю, бо пастаянна дадаюцца новыя лайфхакі і назіранні па абстаноўцы«, – раіць Віка Рудзянкова.

аз

У Беларусі пачалі дзейнічаць абмежаванні мабільнага інтэрнэту

23.02.2026 12:01
У выпадку дасягнення карыстальнікам пэўнага парогу спажытага інтэрнэт-трафіку будзе рэзка падаць ягоная хуткасць.