Беларуская Служба

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку – перайсці на папраўчыя работы

26.02.2026 18:01
Абмежаванні на перасоўванне тады здымаюцца, праверкі спыняюцца, але трэба аддаваць дзяржаве 25% заробку.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Ireine /Shutterstock.com

Беларусам, асуджаным па палітычных артыкулах да хатняй хіміі, у міліцыі прапануюць змяніць пакаранне на больш мяккае, паведамляе «Наша Ніва», якой вядома пра пяць падобных выпадкаў, але выглядае, што з’ява шырэйшая.

Ва ўсіх гэтых гісторыях гаворка пра пераход з хатняй хіміі (юрыдычнай мовай – «абмежаванне свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу») на папраўчыя работы.

Насуперак стэрэатыпнаму ўспрыманню, папраўчыя работы – гэта не адпрацоўка нейкіх дадатковых гадзін дворнікам ці на сарціроўцы смецця. Сістэма працуе іначай. Чалавек на папраўчых работах працуе там, дзе і працуе, але дзяржава забірае ў яго ад 10% да 25% заробку.

Ва ўсіх згаданых выпадках, хатніх хімікаў папярэджвалі, што ў іх будуць забіраць максімальна магчымыя 25% заробку.

Аднак пры гэтым адмяняюцца іншыя абмежаванні – не будзе строгага графіку, калі трэба знаходзіцца дома, не павінна быць і міліцэйскіх праверак у любы час. Часткова здымаюцца абмежаванні на спажыванне алкаголю. На працы, натуральна, трэба быць цвярозым, але абсалютнай забароны дома на расслабленне дома няма.

Рашэнне аб пераводзе на папраўчыя работы прымае суд. Калі адпаведнае хадайніцтва складае міліцыя, то праблем з прыняццем рашэння няма, яно падмахваецца амаль аўтаматычна.

Для людзей, асуджаных па непалітычных артыкулах, – за аліменты ці крадзеж, гэта звыклая практыка. Але для «палітыкаў» гэты механізм раней не прымяняўся, канстатуе выданне.

аз

Практыка допытаў і затрыманняў на мяжы стала ў Беларусі сістэмнай – праваабаронцы

26.02.2026 13:45
Варта тады прыкласці максімальныя намаганні па змяншэнні рызыкаў затрымання, раяць юрысты.