Былы палітвязень Мікалай Статкевіч звярнуўся да беларусаў са словамі падзякі пасля свайго вызвалення. У публічным звароце палітык адзначыў, што разам з жонкай Марынай удзячны ўсім, хто падтрымліваў яго цягам гадоў зняволення, дасылаў лісты і выказваў салідарнасць.
Паводле Статкевіча, у турме супрацоўнікі неаднаразова пераконвалі яго, што «на волі пра яго ўсе забыліся» і што ён «нікому не патрэбны». Аднак ён падкрэсліў, што ніколі ў гэта не верыў. Палітык сцвярджае, што адчуваў падтрымку людзей «амаль фізічна», нават падчас трохгадовай поўнай інфармацыйнай ізаляцыі.
Былы палітвязень таксама заявіў, што спробы ўладаў разбурыць чалавечую салідарнасць апынуліся марнымі. Статкевіч заклікаў не забываць пра тых, хто застаецца за кратамі, і працягваць падтрымку іх родных. «Свабоду ўсім палітвязням!», — заклікаў палітык.
эж