Нямецкая паралімпійская зборная не будзе ўдзельнічаць у парадзе нацый на цырымоніі адкрыцця зімовай Паралімпіяды, якая адбудзецца ў італьянскай Вероне, піша dpa.
Дэмарш Германія зрабіла на знак пратэсту супраць допуску расійскіх і беларускіх спартоўцаў пад адпаведнымі дзяржаўнымі сцягамі. Нямецкая асацыяцыя спорту інвалідаў (DBS) абвясціла пра гэтае рашэнне за тры дні да пачатку зімовай Паралімпіяды.
Дзяржаўны міністр Германіі ў справах спорту і валанцёрства Крысціяна Шэндэрляйн таксама вырашыла не ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця. Аднак яна ўсё яшчэ мае намер прысутнічаць на спаборніцтвах падчас Гульняў, як і спартоўцы, паведаміла яна ў сваёй заяве.
Украіна абараняецца ад расійскага ўварвання больш за чатыры гады, а Беларусь, якой кіруе аўтарытарны палітык Аляксандр Лукашэнка, выступае хаўруснікам Масквы.
У адрозненне ад зімовых Алімпійскіх гульняў, што адбыліся ў лютым, арганізацыйны камітэт Паралімпійскіх гульняў вырашыў зняць забарону на ўдзел расіян і беларусаў пад іхнімі дзяржаўнымі сцягамі, што выклікала абурэнне Украіны і іншых еўрапейскіх краін.
«Гэтае рашэнне дазваляе нам засяродзіцца на будучых спаборніцтвах і з павагай выказаць салідарнасць з украінскай дэлегацыяй», — гаворыцца ў заяве DBS.
Нямецкая каманда, як і планавалася, прыме ўдзел у папярэднім запісе падчас цырымоніі адкрыцця, працягваецца ў заяве. Украіна і Эстонія цалкам збайкатуюць цырымонію адкрыцця.
Цырымонія адбудзецца 6 сакавіка.
Свабода/ав