Беларуская Служба

Лукашэнка: Вы хочаце вызваліць тых, каго вы некалі нанялі, каб нас звергнуць

13.03.2026 17:03
Беларускі дыктатар пракаментаваў тэму палітзняволеных у перамовах з ЗША.
             2025
Аляксандр Лукашэнка і спецпасланнік ЗША Джон Коўл падчас перагавораў у Мінску ў снежні 2025 годаbelta.by

Аляксандр Лукашэнка пракаментараваў тэму вызвалення палітзняволеных у перамовах з ЗША. Паводле яго, размовы з амерыканскім бокам закранаюць, як двухбаковыя адносіны, «пачынаючы ад аднаўлення нармальнай работы пасольства» да вызвалення палітзняволеных, — паведамляюць беларускія дзяржаўныя СМІ.

— Так, яны хочуць вызваліць. Я ім жартам сказаў: я вас разумею, вы хочаце вызваліць тых, каго вы некалі нанялі, каб нас звергнуць, — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што з Беларусі такіх людзей не выганяюць, але яны павінны выконваць закон.

— А што, міністра ўчора ці пазаўчора пасадзілі, а на іх глядзець будзем? Закон для ўсіх адзіны. Парушыў закон — ідзі. Вось такая шчырая размова (…) Застацца хочуць — калі ласка. Але ў межах існуючага прававога поля», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як стала вядома, на наступным тыдні Літву наведае спецыяльны пасланнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл. Ён павінен прыбыць у Вільню 18 сакавіка, пасля чаго адправіцца ў Мінск.

У сярэдзіне снежня мінулага года амерыканскі палітык аб'явіў аб зняцці санкцый з экспарту беларускіх калійных угнаенняў.

Раней Коўл заяўляў, што «па меры нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі ўсё больш санкцый будзе здымацца».

аз

Кіраўнік МЗС Беларусі папракнуў Захад у адсутнасці рэакцыі на вызваленне палітвязняў

10.03.2026 12:28
5 сакавіка прэс-служба Лукашэнкі паведаміла аб падпісанні ім указа аб памілаванні 18 чалавек, з якіх 15 «здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці».

Спецпасланнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл прыедзе ў Літву і Беларусь

10.03.2026 13:37
Двойчы пасля прыезду Джона Коўла ў Мінск вызвалялі беларускіх палітвязняў.