Беларуская Служба

На мінскіх складах ляжыць 118% сярэднямесячнага выпуску прадукцыі

18.03.2026 08:55
Узровень запасаў на складах па ўсёй Беларусі дасягнуў 90,6% ад сярэднямесячнага выпуску прадукцыі
Грузавікі вытворчасці Мінскага аўтамабільнага заводу Фота: agat-group.com

Паводле аператыўных ацэнак чыноўнікаў, на складах Беларусі на пачатак месяца ляжала прадукцыя на 12,201 млрд рублёў. Гэта на 17,7% больш у параўнанні з 1 сакавіка 2025 года, заўважае выданне banki24.by.

Адзначаецца, што ўзровень запасаў на складах па ўсёй Беларусі дасягнуў 90,6% ад сярэднямесячнага выпуску прадукцыі, хаця год таму складаў 75,7%. А ў Мінску затаваранасць складоў і ўвогуле склала 118,4%.

Павелічэнне запасаў функцыянеры рэжыму Лукашэнкі тлумачаць нізкім попытам на беларускую прадукцыю ў Расіі. Для большасці беларускіх прамыслоўцаў расійскі рынак збыту застаецца найважнейшым сярод знешніх.

эж