Каардынатар па справах польскай дыяспары і палякаў за мяжой у канцылярыі Сената Роберт Тышкевіч не сумняваецца, што Анджэй Пачобут стаў «асабістым вязнем» беларускага дыктатара.
Госць Польскага Радыё Беласток заявіў, што яго лёс цяпер залежыць выключна ад капрызу прэзідэнта Лукашэнкі.
— Патрэбна добрая воля дыктатара Лукашэнкі, і пакуль ані польскі, ані амерыканскі бок не могуць дамагчыся яго вызвалення. Было ўжо некалькі спробаў. Кожны раз мы звязваемся з нашымі амерыканскімі партнёрамі, яны цудоўна ведаюць, хто нумар адзін у польскім спісе палітычных вязняў у Беларусі.
На мінулым тыдні 250 палітычных зняволеных былі вызваленыя ў абмен на змякчэнне санкцый з боку ЗША, у тым ліку адносна беларускага калію. Аднак Польшча і Еўрапейскі Саюз настойваюць на тым, што спачатку трэба вызваліць усіх зняволеных, і толькі потым абмяркоўваць нармалізацыю адносін, падкрэслівае Роберт Тышкевіч.
— Амерыка далёка, а Польшча — сусед Беларусі. Мы павінны глядзець на кантакты з шырокай перспектывы, у тым ліку з пункту гледжання бяспекі. Беларусь вядзе супраць Польшчы гібрыдную вайну, таму тут няма месца на палітыку аднаразовых дамоўленасцяў.
25 сакавіка увечары запланаваная сустрэча ў цэнтры Беластока, каб выказаць салідарнасць з журналістам, які адбыў пяць гадоў пазбаўлення волі. Дэманстрацыя пачнецца а 18:00 перад помнікам айцу Ежы Папялушку. Ужо стала традыцыяй, што жыхары штомесяц ушаноўваюць асобу Анджэя Пачобута.
ПР/юл