Дагэтуль няма сувязі з памілаваным палітвязнем і журналістам Дзмітрыем Наважылавым, якога беларускія ўлады ўключылі ў спіс 250 чалавек, памілаваных 19 сакавіка. Як адзначаюць у Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), існуе імавернасць, што ён усё яшчэ застаецца за кратамі. Афіцыйнага пацвярджэння яго вызвалення па стане на 31 сакавіка няма.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, значная частка памілаваных палітвязняў знаходзіцца ў Беларусі. У гэты спіс уваходзілі і прадстаўнікі медыя, у тым ліку Наважылаў.
Дзмітрый Наважылаў — былы кіраўнік інфармагенцтва БелаПАН, затрыманы ў жніўні 2021 года і асуджаны ў 2022-м да шасці гадоў пазбаўлення волі.
эж